РУС БЕЛ ENG

Рэспубліканскі форум музеяў устаноў адукацыі “Памяць народа ў надзейных руках моладзі”

20.10.2021

У рамках рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі “Памяць народа ў надзейных руках моладзі” у Каладзішчанскай сярэдняй школе №2 прайшла інтэрактыўная экскурсія “Пазнай свае карані” для вучняў 4 класа. На базе рэсурснага цэнтру па выхаваўчай рабоце “Выхаванне культуры дасуга і быту” вучні змаглі акунуцца ў атмасферу беларускай фальклорнай спадчыны.

Разам з кіраўнікамі музея, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Сакаловай Л.М. і настаўнікам музыкі Юхновіч Т.В., пагаварылі пра культуру народа, заснаваную на вечных традыцыях продкаў са сваімі абрадамі, святамі, звычаямі, прыметамі, гульнямі і песнямі.

Дзеці з захапленнем слухалі расказ пра гісторыю і культуру беларускага народа, змаглі пераўвасобіцца ў сапраўдных гаспадара і гаспадыню, пазнаёміліся з рэчамі штодзённага ўжывання: прас, начоўцы, часала, маслабойка, серп, сіта, верацяно і г.д.; сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульгі “Выкапай бульбу”, прынялі ўдзел у абрадзе “Дажынкі”.

На прыканцы мерапрыемства дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі і атрымалі адказы на цікавыя для іх пытанні. Узрушаныя, яны з задавальненнем пабеглі дзяліцца эмоцыямі і набытымі ведамі з сябрамі і бацькамі.

Мэтай мерапрыемства было захаванне павагі і любові да традыцый і звычаяў нашых продкаў, фарміраванне паважлівых адносін і цікаўнасці да фальклору беларускага народа.